Лiпень 8

Па дарогах памяці

Дзень памяці прайшоў у філіяле ТЦСАН для пажылых людзей аг. Падольцы, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Дырэктар цэнтра Нарэйка Ларыса Іосіфаўна правяла гутарку па кнізе “Памяць”, пазнаёміла з ветэранамі Астравеччыны, якія ўвайшлі ў раённую кнігу.

Бібліятэкар сельскай бібліятэкі Вера Іванаўна   зрабіла агляд новай літаратуры. Рассказала пра баявы шлях ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,  свайго бацькі Буцько Івана Віктаравіча, прысутныя мелі магчымасць пазнаёміца з узнагародамі ветэрана.

На працягу мерапрыемства гучалі ваенныя мелодыі, вершы, успаміны аб сваёй маладосці. Людзі паважанага ўзросту абмяняліся думкамі і ўражаннямі ад апошніх прачытаных кніг.




Апублікавана 08.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий