Лiпень
8
Зямля бацькоў — зямля святая
У Падольскую сельскую бібліятэку 4 ліпеня завіталі дзеці з прышкольнага лагера “Непаседы”.
Бібліятэкар Вера Іванаўна пазнаёміла вучняў з выставай-панарамай “Зямля бацькоў — зямля святая”, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі. Пазнаёміла з ветэранамі-землякамі зямлі Падольскай і падрабязней распавяла пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Буцько Івана Віктаравіча, сваім бацьку. Дзеці мелі магчымасць патрымаць у руках ўзнагароды ветэрана з сямейнага архіву, сярод якіх — ордэн Чырвонай звязды, ордэн Айчыннай вайны, медаль “За адвагу” і іншыя.