Лiпень
18
Роднай зямлі прыгажосць
У Мальскай сельскай бібліятэцы 18 ліпеня прайшло цікавае мерапрыемства “Роднай зямлі прыгажосць”, прымеркаванае да 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці.
Слухачамі мерапрыемства сталі дзеткі з выхавацелямі з дзіцячага садка. Бібліятэкар расказала пра гісторыю стварэння Гродзенскай вобласці, затым паглядзелі прэзентацыю.