Лiпень 19

Урок творчасці “Алмазны жывапіс”

Алмазная вышыўка або алмазная мазаіка, як разнавіднасць  рукадзелля, з’явілася параўнальна нядаўна, але вельмі хутка сваёй прыгажосцю і займальным працэсам змагла заваяваць вялікую аўдыторыю. Таму бібліятэкар Трокеніцкай сельскай бібліятэкі-клуба прапанавала ўдзельнікам аматарскага аб’яднання “Павуцінка” паспрабаваць такую тэхніку і запрасіла дзяцей на ўрок творчасці “Алмазны жывапіс”.

Карціны для жывапісу былі выбраны не выпадкова. Да Году малой радзімы і 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці Алена Баляславаўна прапанавала рабятам вясковыя пейзажы, так падобныя на ваколіцы Трокенік. Дзеці захапіліся тэхнікай алмазнага жывапісу і  выказалі пажаданне яшчэ арганізаваць такі ўрок.




Апублікавана 19.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий