Лiпень
22
Дзень здароўя
“Мы за здаровы лад жыцця!”- пад такім дэвізам праходзіў Дзень здароўя ў бібліятэцы “Спорт, здароўе, прыгажосць!”
Акрамя традыцыйнага агляду кніг і віктарын, адбылася і сур’ёзная размова аб шкодных звычках. Як аказалася, усе рабяты выдатна разумеюць згубны ўплыў цыгарэт, алкаголю і наркотыкаў на арганізм.
Бібліятэкар яшчэ раз нагадала аб штодзённых правілах гігіены, неабходнасці больш рухацца і бываць на свежым паветры і, вядома, пра тое, што трэба есці, каб расці моцнымі і здаровымі.
На працягу дня праходзілі вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы і фізкультхвілінкі.
Увагу рабят звярталі таксама на выставу “Добра здаровым быць”, дзе была прадстаўлена літаратура аб розных відах спорту.