Лiпень
22
Краязнаўчы калейдаскоп
У Гудагайскай сельскай бібліятэцы для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту прайшоў краязнаўчы калейдаскоп “Гартаючы старонкі памяці”, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з тым, як пачыналася развіццё Гродзенскага рэгіёна і які ўнёсак у яго зрабіла Астравеччына. Дзеці даведаліся чым Гродзенская вобласць адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў рэспублікі і якімі выдатнымі мясцінамі яна вядома.