Лiпень
23
Квэст-гульня
У Трокеніцкай сельскай бібліятэцы прайшла квэст-гульня “Библиотека не для скуки”, дзе ўдзельнікам трэба было выканаць самыя розныя заданні і праявіць пры гэтым сваю кемлівасць, спрыт, увагу і творчыя здольнасці.
Дзеці адгадвалі рэбусы, збіралі пазлы, знаходзілі названыя кнігі на паліцах дзіцячага аддзела. Спадабаліся рабятам такія этапы квэст-гульні, як “літаратурны кракадзіл” і складанне вершаў у стылі “бурымэ”.
Выкананне розных заданняў дазволіла ўдзельнікам гульні не толькі больш даведацца аб фондзе бібліятэкі, але і ўспомніць розныя класічныя і сучасныя літаратурныя творы і іх аўтараў.