Жнiвень
6
Аматарскае аб’яднанне “Здаравейка”
У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Здаравейка” прайшла гульнёвая праграма “По дороге к доброму здоровью”.
Бібліятэкар арганізавала для падлеткаў агляд кніг і часопісаў пра здаровы лад жыцця і здаровае харчаванне. Для агляду выкарыстоўваліся часопісы і кнігі аб здаровым харчаванні, з якіх былі вылучаныя яркія артыкулы пра ўплыў дыет на здароўе, іх плюсы і мінусы.
Затым дзеці сталі ўдзельнікамі эрудыт-кафэ “Малочныя рэкі”. Яны разам з бібліятэкарам спрабавалі знайсці адказ на пытанне “Ці карысна малако?”, якая перарасла ў дыскусію пра яго карысць. Рабяты самастойна прыйшлі да высновы аб утрыманні ў малацэ практычна ўсёй вітаміннай азбукі, бялкоў, тлушчаў і кальцыя.