Жнiвень
9
Гульня-падарожжа
8 жніўня бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі Янкоўская Анжэля Уладзіміраўна правяла ў дзіцячым садку гульню-падарожжа “Хто жыве ў лесе, што расце ў лесе?”
Яна складалася з пяці блокаў: “Царства раслін”, “Царства жывёл”, “Царства насякомых”, “Царства грыбоў” і “Царства птушак”. У форме гульні бібліятэкар дазволіла дзецям лепш пазнаёміцца з жывёламі і рэдкімі відамі раслін, пашырыць ў дзяцей веды аб жывёльным свеце нашай планеты. Бібліятэкар пазнаёміла дашкалят з серыяй кніг пра прыроду “Рассказы деда Природоведа” і “Дошкольное воспитание”.