Жнiвень 12

Лета і кніга

11 жніўня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе падвялі вынікі конкурсу “Лета і кніга”. Конкурс праводзіўся з мэтай папулярызацыі чытання сярод дзяцей, знаёмства з кніжнымі навінкамі.

Самыя актыўныя чытачы на працягу лета актыўна  ўключыліся ў конкурсную праграму: прыходзілі ў бібліятэку па праграмную літаратуру, з задавальненнем чыталі прыгодніцкія і пазнавальныя творы, дапамагалі бібліятэкару  з рамонтам кніжак, удзельнічалі ў бібліятэчных мерапрыемствах.
Самымі лепшымі чытачамі сталі Рабкоўская Дар’я і Якушчонак Мілана. Пераможцы атрымалі граматы і падарункі.




Апублікавана 12.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий