Жнiвень 12

Разумнікі і разумніцы

 

10 жніўня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына “Разумнікі і разумніцы”. Дзеці былі падзеленыя на 2 каманды: дзяўчынкі — разумніцы, хлопчыкі — разумнікі. Каманды праявілі свае веды не толькі па вучэбных прадметах, але і ў выкананні розных творчых заданняў.

Падчас падарожжа дзеці ўспаміналі казачных герояў, адгадвалі загадкі на школьную тэматыку, складалі новыя словы з літар дадзенага слова, аднаўлялі прыказкі, выконвалі матэматычныя дзеянні, разгадвалі рэбусы.




Апублікавана 12.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий