Жнiвень
13
Па слядах мясцовых легендаў
У Год малой Радзімы бібліятэкар Гервяцкай сельскай бібліятэкі 11 жніўня правяла для дзяцей вусны часопіс “Па слядах беларускіх легендаў”.
Колькi цiкавых таямнiц захоўваюць гервяцкія вулачкi, гiстарычныя пабудовы i помнiкi старажытнасцi! Дзеці даведалiся аб гістарычных славутасцях: Касцёле Святой Троіцы, вадзяной мельніцы, пачулi легенду адкуль у вёскі імя. Даведалiся аб гiсторыi станаўлення калгаса, гісторыі школьнага жыцця, пагарталі старонкі летапісу вёскі.