Жнiвень 13

Беларусь мая сінявокая

Два атрады школьнага лагера гімназіі №1 паўдзельнічалі ў вандроўцы-гульні “Беларусь мая сінявокая”, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы 9 жніўня.    Школьнікі глядзелі відэаролікі пра Беларусь, слухалі песні пра сваю краіну. Дзеці разам з бібліятэкарам называлі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, школьнікам растлумачвалі іх значэнне. Потым дзецям прапанавалі словамі абмаляваць сваю краіну, падабраць прыгожыя эпітэты, звязаныя з Беларуссю, а за гэта кожны атрымоўваў кветку, якую прымацоўвалі ў вазачку. У выніку атрымаўся прыгожы яркі букет, які сімвалізаваў прыгажосць нашай краіны.

Дзеці адказвалі на пытанні конкурса “Падумай і адкажы”,віктарыны-цікавінкі “Прырода нашага краю”, віктарыны-апытання “Самыя-самыя”. Школьнікі гулялі у “Прыказкі з канвера”, “Адгадай загадкі”. Пачулі шмат цікавага пра беларускія святы, беларускае адзенне і правілы па апрананню беларускага народнага строя. Дзецям нагадалі беларускія стравы і прапанавалі прайсці кулінарны тэст, а ячшэ паслухаць гуказапіс народных танцавальных мелодый “Трасуха”, “Бульба”, “Юрачка”, “Лявоніха”. Завяршылася вандроўка-гульня праглядам кліпа на песню “Беларусь мой дом”. У чытальнай зале былі аформлены кніжная выстава і міні-фотазона на беларускую тэматыку. Некаторыя дзеці ахвотна фатаграфаваліся у беларускіх галаўных уборах каля выставы.




Апублікавана 13.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий