Жнiвень 16

Чытанні ля фантана

У незвычайным фармаце ў Год малой Радзімы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”.

На гэты раз мясцовыя паэты чыталі свае вершы для гараджан у цэнтры горада  ля фантана. Лірычныя вершы, жартаўлівыя байкі, песні аб малой Радзіме, прыродзе роднага краю ліліся з вуснаў С. Бацюлевай, В. Саковіч, А. Гануліч, Т. Сямёнавай, М. Пяшко, Р. Дрэма, А. Марозава, Л. Кухарэвіч, К. Пятроўскай, Г. Чакур.




Апублікавана 16.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий