Жнiвень
16
Падарожжа па Астравеччыне
14 жніўня ў Год малой радзімы ў дзіцячай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гульня “Падарожжа па Астравеччыне” для дзяцей з лагера СШ № 2.
Бібліятэкар Таццяна Андрэеўна цікава расказала пра Астравеччыну і яе прыгожыя мясціны, славутасці, помнікі. Школьнікам прапанавалі віктарыну “Хто адкажа хутчэй?”, гульні “Я ведаю пяць назваў”, “Праўда — няпраўда”, дзе дзеці паказвалі, як яны ведаюць раён, яго прыроду, помнікі архітэктуры, прыгожыя мясціны адпачынку. Спадабалася школьнікам збіраць фотапазлы з выявамі храмаў Астравеччыны, адгадваць загадкі пра прыроду. Дзеці паглядзелі відэаролікі пра Астравеччыну, яго гісторыю і сучаснасць.