Жнiвень
19
Чытач – чытачу
17 жніўня ў Трокеніцкай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна самакіравання “Чытач – чытачу”.
Пераможцы конкуру “Лета і кніга” і лепшыя чытачы бібліятэкі правялі экскурсію для маленькіх чытачоў, якія ўпершыню зазірнулі ў бібліятэку. Юныя экскурсаводы паказалі рабятам этнаграфічны куток, музейны пакой мастака Богуша-Шышкі. Найбольш часу дзеці правялі ў дзіцячым кутку бібліятэкі і выбралі цікавыя казкі.