Жнiвень
19
Урок дабрыні
17 жніўня ў Трокеніцкай бібліятэцы-клубе прайшоў урок дабрыні “Працягні руку — лапе!” да Сусветнага дня беспрытульных жывёл.
Бібліятэкар Алена Баляславаўна паставіла перад прысутнымі пытанне: “Сабака чалавеку — сябар, а хто для яе чалавек?” Адказ на яго дапамагалі знайсці дзве карлікавыя таксы Дзіна і Чарлі. Бібліятэкар рассказала дзецям, як правільна даглядаць сабак, а таксама растлумачыла, што сабакі таксама як і людзі адчуваюць боль, смуткуюць, іх паводзіны і характар цалкам залежаць ад чалавека. Абмеркалі, чаму з’яўляюцца беспрытульныя жывёлы, і што можа кожны з нас зрабіць, каб пазбегнуць павелічэння іх колькасці.