Давайце размаўляць па беларуску!
15 жніўня ў дзіцячай бібліятэцы цікава і насычана прайшоў займальны ўрок “Давайце размаўляць!”, прысвечаны беларускай мове.
Дзеці з школьнага лагера СШ №1. вучыліся ветлівым паводзінам з выкарыстаннем беларускіх слоў, вучыліся вітацца, дзякаваць, прасіць прабачэння, жадаць, развітвацца па беларуску. Школьнікам расказвалі пра беларускі арнамент, знаёмілі з назвамі вопраткі, мэблі, гародніны, ягад, кветак па беларуску. Ахвотна ўсе ўдзельнічалі ў гульні “Знайдзі пару арнаменту”, адказвалі на “Загадкі з градкі”, разам з бібліятэкарам школьнікі перакладалі сказы з рускай на беларускую мову, падчас музыкальнай паўзы слухалі гуказапіс беларускіх танцавальных мелодый, глядзелі пазнавальныя відэаролікі “Назва ягадаў па беларуску”, “Назвы кветак па беларуску”, “Як называць па беларуску прадметы ў пакоі”. Шмат жадаючых было падбіраць да малюнкаў кветак іх назвы на беларускай мове, а яшчэ больш было ахвотнікаў інсцэніраваць беларускую казку “Зайкава хатка”. Дзеці апранулі маскі і пад аўдыёзапіс паказвалі для астатніх гледачоў казку. З цікавасцю паглядзелі госці бібліятэкі беларускі мультфільм “Піліпка” па беларускай народнай казцы.