Рэцэпты здаровага ладу жыцця
Урок здароўя “Рэцэпты здаровага ладу жыцця” прайшоў у Варонскай сельскай бібліятэцы для людей пажылога ўзросту.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сярэбраная нітка” пагаварылі пра лекавыя расліны, калі іх трэба збіраць і дзе можна знайсці, а таксама пра лячэбныя ўласцівасці асобных раслін. Было адзначана, што расліны маюць у сабе вялікі патэнцыял для падтрымкі здароўя чалавека. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі аматарскага аб’яднання звярнулі на фітачай і на тое, што пры сістэматычным ужыванні травяныя чаі ўплываюць на аздараўленчыя працэсы амаль усіх органаў чалавека. На выбар членам клуба была прапанавана дэгустацыя чаю з баярышніка, рамонка, маці-мачахі, мяты. Акрамя таго, бібліятэкар прапанавала прысутным пазнаёміцца з літаратурай аб лекавых раслінах, якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі.