Верасень 6

Кніга-кніжачка, мой сябар!

 

У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульнёвая праграма “Кніга-кніжачка, мой сябар!”

У гэты дзень размова ішла пра кнігу, яе каштоўнасць для кожнага чалавека, пра свята беларускай пісьменнасці ў нашай краіне. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе “Юны мастак”, у якім праявілі свае творчыя здольнасці. Кожны з іх намаляваў свайго любімага героя з кніжных старонак. Выбраць жа лепшы малюнак аказалася справай вельмі цяжкай, таму што ўсе работы былі выкананы з вялікай любоўю. Скончылася гульнёвая праграма праглядам дзіцячых кніг пісьменнікаў-юбіляраў, конкурсамі, загадкамі і віктарынамі пра кнігу.




Апублікавана 06.09.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий