Верасень
13
«Паэтычным радком у любові табе я клянуся»
Да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла навучэнцаў мясцовай школы на паэтычную гадзіну «Паэтычным радком у любові табе я клянуся».
На мерапрыемстве школьнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі па гісторыі края, памятнымі мясцінамі, жыццём і дзейнасцю знакамітых землякоў, гістарычным мінулым і сучаснымі дасягненнямі Гродзеншчыны. З захапленнем удзельнікі мерапрыемства дэкламавалі вершы, у якіх апяваецца прыгожы і непаўторны Прынёманскі край.