Верасень
16
Гадзіна гісторыі да Дня бібліятэк
Да Дня бібліятэк у Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Дзіцячая бібліятэка будучага”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 2 класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Падольскі дзіцячы сад — сярэдняя школа» і іх настаўніца Міцкун Н.І.
Вера Іванаўна падрыхтавала для школьнікаў бібліягід, дзе ў форме дыялогу паміж дзецьмі і бібліятэкарам ішла размова аб фондзе бібліятэкі, чытанні, гісторыі развіцця бібліятэк. Віктарына “Знаўцы казак” і творчая майстэрня “Я – прыгожая закладка, я патрэбна для парадка” выклікала ў дзяцей асаблівую цікавасць. У канцы мерапрыемства маленькія чытачы разам з бібліятэкарам паразважалі над тым, якой яны бачаць дзіцячую бібліятэку ў будучым.