Верасень
19
Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць
Да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці бібліятэкар Варнянскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну інфармацыі «Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць».
Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй Гродзенскай вобласці і яе сучаснымі дасягненнямі. Дзеці мелі ўнікальную магчымасць па старонках кніг здзейсніць перамяшчэнне ў часе, раскрыць невядомыя факты гісторыі Гродна, адчуць подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшніх дзён. Увазе чытачоў быў прадстаўлены відэафільм «Гродна — маё натхненне і любоў».