Верасень 25

Падарожжа па Гродзеншчыне

На ўрок гісторыі “Падарожжа па Гродзеншчыне” запрасіла сваіх чытачоў бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што гісторыка-культурная спадчына Гродзенскай вобласці мае свае адметныя рысы і з’яўляецца прадметам нашага гонару. Школьнікі пераканаліся, што горад Гродна – гэта адзін з самых старажытных і ўнікальных гарадоў нашай краіны, у якім адчуваецца подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшніх дзён.




Апублікавана 25.09.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий