Верасень 29

Гродзеншчына: мінулае і сучаснае

Да 75-годдзя з дня заснавання Гродзенскай вобласці для восьмых класаў гімназіі №1 і СШ №2 бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі  правялі цыкл мерапрыемстваў як у школе, так і ў бібліятэцы.

Пад час вандровак па вобласці “Гродзеншчына: мінулае і сучаснае” школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй нашага гродзенскага края, даведаліся пра знакамітых асоб Гродзеншчыны, чаму наш край называюць краем замкаў. Усім было цікава пачуць звесткі пра нашу вобласць на сучасным этапе і ўбачыць відэаролік “Візітная картка Гродзеншчыны”. Мерапрыемства завяршылася конкурсам “Знаўцы Гродзеншчыны”, дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды.




Апублікавана 29.09.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий