Кастрычнiк 3

Людзі цікавага лёсу

Кампліменты, віншаванні, кветкі — у гэты дзень уся ўвага належала тым, за плячыма якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні і багаты жыццёвы вопыт. Да Дня пажылых людзей Альхоўская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры арганізавала для жыхароў вёскі срэбнага ўзросту вечар-прызнанне “Людзі цікавага лёсу”.

Удзельнікаў мерапрыемства чакаў святочны стол з гарбатай, дзе сталыя людзі змаглі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, весела правесці час, пагутарыць адзін з адным. Святочную атмасферу падтрымалі спевы, танцы і інтэлектуальныя гульні.




Апублікавана 03.10.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий