Кастрычнiк
7
Дзень віншаванняў “Добрым словам сябра сагрэем”
Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі павіншавала з Днём пажылых людзей жыхароў аг. Міхалішкі.
Вольга Аляксандраўна падрыхтавала для людзей, багатых жыццёвым вопытам, забаўляльную праграму, расказала аб традыцыях святкавання Дня пажылых людзей. За салодкім сталом госці дзяліліся ўспамінамі, смяяліся, жартавалі, радаваліся сустрэчы. Сваім запалам энергіі і пазітыва яны яшчэ раз даказалі, што ў любым узросце можна жыць цікава і весела.