Кастрычнiк
7
Словы ўдзячнасці і «цёплыя» падарункі — пажылым людзям
Выказаць словы ўдзячнасці, праявіць любоў і павагу, а таксама перадаць прыемныя “цёплыя” падарункі людзям залатога ўзросту накіравалася ў Міхалішкаўскую бальніцу бібліятэкар мясцовай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна.
Для сталых людзей, якія патрабуюць увагі і клопату, — прыезд бібліятэкара заўсёды свята. І гэты раз не стаў выключэннем. Вольга Аляксандраўна прапанавала сваім чытачам новую літаратуру, а таксама перадала ад актыўнага чытача Астравецкай раённай бібліятэкі Гіцэвіч Галіны Віктараўны цёплыя рэчы.