Кастрычнiк 11

Майстар-клас да Дня маці «Все краски жизни для тебя»

Напярэдадні Дня маці пад кіраўніцтвам бібліятэкара Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольгі Багдановіч вучні пачатковых класаў мясцовай школы майстравалі віншавальныя паштоўкі.

Дзеці разам з бібліятэкарам вырашылі парадаваць сваіх матуль незабыўным падарункам, створаным сваімі рукамі. Для гэтага яны выкарыстоўвалі шматлікія дэкаратыўныя элементы (бусіны, атласныя стужкі, бліскаўкі, карункі) і канешне фантазію. Навучэнцам вельмі спадабалася такая форма работы, а самае галоўнае, што ў свае паштоўкі дзеці ўклалі цёплыя пачуцці і шчырае жаданне парадаваць вельмі дарагога сэрцу чалавека.




Апублікавана 11.10.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий