Кастрычнiк
14
Маці — адзінае, вышэйшае імя!
У Астравецкай раённай бібліятэцы да Дня маці прайшла паэтычная гадзіна “Маці – адзінае, вышэйшае імя”. Удзельнікамі гэтай цёплай сустрэчы сталі самі бібліятэкары-матулі.
Супрацоўнікі бібліятэкі гучна чыталі вершы-прысвячэнні матулям паэтаў Рыгора Барадуліна і Максіма Танка. Кожная з жанчын расказала пра сваю маці, пра іх лёс і пра сваіх дзяцей. Завяршылася сустрэча літаратурным конкурсам «Адкуль гэтыя радкі?» па творах рускіх і беларускіх класікаў, прысвечаных самаму дарагому чалавеку.