Кастрычнiк
14
Павіншуем маму разам
Дзіцячая бібліятэка 14 кастрычніка правяла ў Астравецкім ЦКРНіР акцыю да Дня маці “Павіншуем маму разам” .
Выхаванцам цэнтра расказалі пра прыгожае свята – Дзень маці. Разам з дзецьмі пагулялі ў гульні “Нашы мамы ўсё ўмеюць”, “Ветлівыя словы”, “Мая мама самая…”. Дзецям прапанавалі сабраць мамін партрэт з дапамогай папяровага манекена і падабраць упрыгожванні — завушніцы, галаўны убор. Бібліятэка падрыхтавала для выхаванцаў каляровыя міні-паштоўкі з віншаваннямі для іх мам, каб дзеці маглі іх уручыць сваім самым дарагім і любімым матулям.