Кастрычнiк 21

Наша хата – усім багата!

19 кастрычніка прайшоў традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, які стаў сапраўдным святам для астраўчан і гасцей горада.

Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з клубнымі работнікамі падрыхтавалі тэатралізаваную праграму “Наша хата – усім багата!”, дзе гасцінна віталі гасцей жатрамі, песнямі, байкамі. Працаўнікі КСУП «Міхалішкі» прывезлі з сабой на кірмаш цэлы воз гародніны. Падворак гэтай гаспадаркі быў прызнаны лепшым раённым журы і атрымаў другое месца. На імправізаванай пляцоўцы наведвальнікаў кірмаша сваімі звонкімі галасамі радавалі лепшыя артысты Астравеччыны і госці са Смаргоншчыны.




Апублікавана 21.10.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий