Лiстапад 20

“Спадчына”

Краязнаўчая дзейнасць на працягу многіх гадоў займае вядучае месца ў рабоце Рымдзюнскай сельскай  бібліятэкі. Тут створана і працуе аматарскае аб’яднанне для дзяцей “Спадчына”.

Расказаць аб гістарычнай спадчыне, пра традыцыі роднай зямлі, прывіць чытачам любоў да свайго краю, імкненне захаваць і памножыць дасягненні сваёй малой Радзімы — задачы, якія паставіла перад сабой бібліятэкар Ганна Паўлаўна. Каб данесці гэтыя адчуванні да кожнага і далучыць дзяцей да народнай спадчыны, бібліятэкар наладжвае этнаграфічныя выставы, гадзіны гісторыі, краязнаўчыя гадзіны, прэзентацыі.

Сумесна  са школай з беларускай і літоўскай мовай навучання цікава і насычана прайшлі ў Год малой Радзімы апошнія мерапрымствы “Любі свой край, паважай сваю гісторыю”, “Нацыянальны смак”, “Ад гісторыі сям’і да гісторыі краю”, “Па слядах мясцовых легендаў”.

 




Апублікавана 20.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий