Лiстапад
21
Дзень адмовы ад курэння
У сувязі з правядзеннем Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 7 “А” класа СШ №2 для правядзення ўрока здароўя “Калі рассеецца дым”.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра шкоду курэння, паглядзелі відэаролік. Затым адбылася дыскусія, падчас якой падлеткі дзяліліся сваім меркаваннем аб шкодзе нікаціну для здароўя свайго і тых, хто побач.