Лiстапад 22

Птушкі маёй Радзімы

У Альхоўскай сельскай бібліятэцы 20 лістапада адбыўся экалагічны агляд “Птушкі маёй Радзімы”, прысвечаны дзіўнаму свету птушак.

Дзеці слухалі галасы птушак, адгадвалі загадкі,  успаміналі прыказкі і прымаўкі пра птушак, называлі творы паэтаў і пісьменнікаў, творчасць якіх прысвечана птушкам сябрам, разважалі на тэму “Якую ролю адыгрываюць птушкі ў прыродзе?” Рабятам цікава было даведацца пра жыццё і звычкі птушак,  паудзельнічаць ў гульнёвай праграме “Зімовыя птушкі”. Дзеці прыйшлі да высновы, што зімой неабходна развешваць кармушкі і падкормліваць птушак сяброў. А вясной для іх майстраваць шпакоўні.




Апублікавана 22.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий