Лiстапад 25

Гучныя чытанні

У Год малой Радзімы 24 лістапада ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства гучныя чытанні “Я – беларус маленькі”.

Дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўслых вершы беларускіх пісьменнікаў, уласныя творы, якія апавядалі пра школу, малую Радзіму, сям’ю. Пасля прачытання ўсе разам з супрацоўнікам бібліятэкі абмеркавалі і падвялі вынікі конкурсу,  і вызначылі пераможцаў.  За салодкім сталом дзеці дзяліліся паміх сабой уражаннямі, што ім больш спадабалася, яны параўновалі сябе з героямі апошніх прачытанных кніг, і знаходзілі агульныя рысы з персанажамі кніг.




Апублікавана 25.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий