Лiстапад 28

Напрамкі і перспектывы бібліятэчнай дзейнасці

Напрыканцы лістапада  сельскія бібліятэкары Астравеччыны сабраліся ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, каб запланаваць свае мерапрыемствы на будучы 2020 год.

Семінар па планаванню  арганізавалі супрацоўнікі аддзелу бібліятэчнага маркетынгу. Былі разгледжаны асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэчных устаноў, зроблены акцэнт на правільным вядзенні бібліятэчнай дакументацыі, больш падрабязна разглядалася пытанне работы аматарскіх аб’яднанняў. Бібліятэкар Трокеніцкай сельскай бібліятэкі-клуба А.Б.Мацкела падзялілася ўласным вопытам работы з членамі клуба “Павуцінка”.




Апублікавана 28.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий