Снежань
2
“СНІД. Ведаць – значыць жыць”
У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі правяла ў мясцовай школе тэматычны ўрок “СНІД. Ведаць – значыць жыць”.
Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў моладзі правільнага ўяўлення пра СНІД як рэальнай пагрозы для жыцця чалавека, знаёмства з мерамі прафілактыкі СНІДу.
Падчас тэматычнага ўроку дзеці даведаліся пра ВІЧ-інфекцыю, СНІД, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам, аб мерах прафілактыкі і атрымалі буклеты «Твой выбар: жыццё ці СНІД”.