Снежань
6
Творчая сустрэча аднадумцаў
5 снежня ў раённай бібліятэцы ўпершыню адкрыла дзверы музычнае кафэ.
У Год малой Радзімы таленавітыя людзі Астравеччыны сабраліся, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі, выканаць хіты мінулых гадоў, расказаць аб сваёй творчасці. Ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы мясцовыя музыканты правялі сваё арганізацыйнае пасяджэнне, дзе гучалі народныя і эстрадныя песні.