Снежань 11

Урок радзімазнаўства

У Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок радзімазнаўства  «Мая вёска-мая Радзіма» у рамках Года малой Радзімы.

Бібліятэкар Ганна Сільвестраўна пазнаёміла дзяцей  з гісторыяй вёскі Рытань. Асаблівы акцэнт  быў нададзены  ваеннаму часу, дзе рабяты даведаліся аб сваіх земляках – ветэранах Вялікай Айчыннай вайны.  Расказала бібліятэкар аб тым, як жыла вёска ў першыя пасляваенныя гады,  як адраджалася пасля ваеннага ліхалецця.

Краязнаўчы матэрыял  быў прадстаўлены на двух выставах : «Нашы землякі ў баях за Радзіму»  і  «Старонка любая мая». Дзеці пазнаёміліся з артыкуламі пра землякоў, фотаздымкамі , якія захоўваюцца ў бібліятэцы з 1984 года. Многія на фотавыставе знайшлі сваіх прадзедаў.




Апублікавана 11.12.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий