Снежань
12
Фірменны чай ад Лабачэўскага
11 снежня ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэцы сабраліся аматары клуба “Актыўнае даўгалецце”.
На гэты раз сустрэча з гаспадаром фермерскай гаспадаркі “Світанак” Ч.С. Лабачэўскім прайшла пад цікавую размову і духмяны фірменны чай ад госця. Часлаў Станіслававіч падзяліўся рэцэптам узвару з абляпіхі, які вельмі карысны для здароўя, прыгатаваў і пачаставаў наведвальнікаў бібліятэкі духмяным напоем з груш, яблыкаў і мёду, расказаў аб іх карысных уласцівасцях для чалавека.