Снежань
13
Дзень правоў чалавека
11 снежня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі “Трэба ведаць!”, прымеркаваная да Дня правоў чалавека.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з законам «Аб правах дзіцяці» (1993), прынялі ўдзел у сітуатыўнай гульні, спаборнічалі ў веданні тэрмінаў і паняццяў па праву, прымяралі на сябе тыя ці іншыя прававыя сітуацыі і знаходзілі рашэнні.