Снежань 20

Каб птушкі перазімавалі

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Лесавічок”, якое працуе пры Падольскай сельскай бібліятэцы было прысвечана тэме “Пакарміце птушак зімой”.

Рабяты не толькі набывалі тэарэтычныя веды пра птушак —  вывучалі птушыныя прыкметы, адгадвал пра іх  загадкі, малявалі праекты кармушак, якія хутка знойдуць сабе месца на дрэвах у садах. Каб замацаваць веды і пазнаёміць з імі іншых жыхароў аграгарадка удзельнікі клуба  склалі памятку “Як правільна карміць птушак”.




Апублікавана 20.12.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий