Снежань
20
У пошуках добрых кніг
У рамках акцыі “Міласэрнасць” у Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна дабрыні «SOS! SOS! На дапамогу!».
Напачатку бібліятэкар расказала вучням 1-га класа мясцовай школы як важна быць добрым, затым правяла квэст-гульню “У пошуках добрых кніг”. Юныя чытачы адшуквалі ў фондзе кнігі пра добрыя справы, пра звяроў і птушак, якім дапамаглі людзі і абмяркоўвалі іх. Падарункам сталі салодкія прызы і любімая кніга, выдадзеная дамоў.