Навагодняя вечарынка “Навагодні вечар зорны”
Астравецкая дзіцячая бібліятэка заўжды рада прымаць маленькіх гасцей на сваіх мерапрыемствах, асабліва пад Новы год. І на гэты раз у расшыраным складзе сабраліся ў чытальнай зале ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь”, якое дзейнічае пры бібліятэцы, на навагоднюю вечарынку “Навагодні вечар зорны”.
Акрамя ўдзельнікаў, прыйшло шмат дзяцей з розных школ, якім бібліятэка заранёў раздавала запрашэнні на свята.
Усе госці апрануліся ў карнавальныя касцюмы і маскі, як таго патрабавалі правілы вечарынкі. Сярод персанажаў былі і Чалавек-павук, і Снегавік, і Мушкецёр, і Кот Матроскін, Фея кветак, прынцэса Луны, Піратка, дзяўчынкі-кошачкі, зайчыкі, чароўныя феі, казачныя прынцэсы, і канешне, сімвалы Новага 2020 года – прыгажуні-мышкі.
У госці на свята завітала Чараўніца-Зіма, якая павіншавала дзяцей са святамі, прачытала віншаванні Дзеда Мароза, і пажадала, каб усе атрымалі свае падарункі. А далей дзеці весяліліся па поўнай: вадзілі карагод, гулялі ў гульні “Упрыгожым елачку”, “Елачкі бываюць розныя”, “Кошкі-мышкі”, “Лепім снегавіка”, слухалі гісторыю, як з’явіўся казачны персанаж Дзед Мароз.
І раптам каля святочнай елачкі дзеці заўважылі дзяўчынку Віку, якая расплакалася і расказала, што яе сябра Арсенія схапіла злая Снежная Каралева і адвязла яго ў сваё каралеўства. Госці свята згадзіліся дапамагчы дзяўчынцы выратаваць хлопчыка і не даць яго замарозіць навечна.
Удзельнікам прыйшлося прайсці сапраўдны квэст, каб знайсці царства Снежнай Каралевы: спачатку зорка паказала хатку Бабы Ягі. Лясная жыхарка спрабавала напужаць дзяцей, але яны далі ёй салодкую пілюлю і Баба Яга падабрэла – дала свайго ката ў дапамогу, які ведаў таго, хто падкажа дарогу на Поўнач, дзе жыве Снежная каралева. Ката спрабавалі збіць са шляху шкодныя мышкі, ім вельмі хацелася пасвавольнічаць і пагуляць. Але потым героі памірыліся і вырашылі таксама дапамагчы Віке адшукаць сябра.
Кот падказаў, што ведае Снегавіка, які зможа паказаць дарогу да царства Снежнай Каралевы. І ў рэшце рэшт, Снегавік з дапамогай цудоўнага клубка прывёў дзяцей да хлопчыка Арсенія, якога абдымкамі і цёплым танцам ўдалося растапіць і вызваліць з палону.
Усе персанажы паўдзельнічалі ў маскарад-дэфіле, бяспройгрышным лато “Фартуна ўдачы” і завяршылі свята за салодкім сталом. Жадаючыя маглі патанцаваць, пафатаграфавацца, павіншаваць адзін аднаго са святамі.