Студзень 17

Астравеччына мая

16 студзеня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы ў Год малой радзімы і 80-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна прайшоў урок радзімазнаўства “Астравеччына мая”.

У  цёплай утульнай атмасферы ўдзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі ўспамінамі, гістарычнымі звесткамі, старымі фотаздымкамі, былы дырэктар школы У. Чабатароў расказаў пра этапы станаўлення адукацыі раёна. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з летапісам мясцовасці, цікавымі гістарычнымі фактамі станаўлення вёскі, калі пачалося развіццё пасёлка Альхоўка, маштабным будаўніцтвам кардоннай фабрыкі ў 1934 годзе.




Апублікавана 17.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий