Студзень
27
Да здароўя з кнігай
26 студзеня бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі наведала хворых бальніцы. Для іх была праведзена бібліятэчная гадзіна “Да здароўя з кнігай”. Усім прысутным былі прапанаваны кніжныя тэматычныя выданні і перыёдыка пра прафілактыку захворванняў, правільнае харчаванне, дрэнныя звычкі і інш.
Гэта стала ўжо добрай традыцыяй ўдзяліць увагу хворым людзям, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца за дапамогай і падтрымкай.