Студзень
27
Падарожжа па кнігах
У Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа па кнігах Анатоля Зэкава «Як ўсё пачыналася», прымеркаванае да 65 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Бібліятэкар Ганна Сільвестраўна Якубцэвіч пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі біяграфіі Анатоля Зэкава: дзе вучыўся, дзе працаваў, як ён працуе ў якасці тэлевядучага на канале «Беларусь — 3». Анатоль Зэкаў напісаў некалькі кніг паэзіі, мноства кніг для дзяцей, некалькі баек і пародый, тэкст для гімнаў лясной гаспадаркі РБ і Буда-Кашалёўскага аграрнага каледжа. Грані таленту Зэкава адкрыліся і ў прозе.