Люты 5

Водныя прасторы Беларусі

Да Сусветнага дня водна-балотных абшараў, які адзначаецца 2 лютага, у Кямелішкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей была праведзена літаратурная гадзіна “Водныя прасторы Беларусі”.  

Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў дзіўны свет прыроды, пабывалі ў гасцях раслін і жывёл беларускага краю. У пачатку падарожжа рабяты атрымалі маршрутны ліст, на якім былі паказаны прывалы, і на кожным з гэтых прывалаў іх чакалі цікавыя заданні, конкурсы і гульні: “Лясная сцежка”, “Пазнай расліну па апісанні”, “Чацвёрты лішні”, “Зялёная аптэка”, “Вадаёмы”, “Збяры прыказку”, “Пацешныя жывёлы” і “Беражы прыроду”.




Апублікавана 05.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий