Люты
12
Юбілей мастачкі Тарэсы Варановіч
У сераду, 12 лютага ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі сабраліся прыхільнікі творчасці мясцовай мастачкі Тарэсы Варановіч.
Творчая сустрэча да юбілейнай даты з дня нараджэння Т. Варановіч прайшла пад назвай “Жыццё і творчасць на дваіх”. У Тарэсы Іосіфаўны ёсць сястра- блізнец – Ірэна Герасім, якая таксама мастачка і жыве ў Вільнюсе. На жаль яе не было на сустрэчы. Павіншаваць з юбілеем і плённай творчай дзейнасцю Тарэсу Іосіфаўну прыйшлі яе родныя і блізкія, сяброўкі, знаёмыя і тыя, каму творчасць мастачкі лягла на сэрца. На імпрэзе прагучала багата цёплых віншаванняў і пажаданняў плённай творчай дзейнасці.